Нафта з Саудаўскай Аравіі і ЗША пачынае паступаць у Беларусь

Першая партыя нафты, закупленая Беларуссю ў Саудаўскай Аравіі, пачне паступаць на ААТ «Нафтан» у суботу, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

vedro_nefti_neft_rtx125js.jpg

«Сёння днём з Клайпеды на «Нафтан» прыбудзе першы чыгуначны састаў з саудаўскай нафтай», — праінфармаваў Цішчанка. У складзе 60 цыстэрнаў, агульны аб'ём — 3,6 тысяч тон.
Як паведамлялася, першы танкер з 87 тысячамі тон нафты, закупленай у кампаніі Saudi Аramco, прыбыў у порт Клайпеды і ўстаў пад разгрузку 12 мая.
Гэты танкер стаў сёмым у гэтым годзе з нафтай, якая прыбывае ў порт Клайпеды для Беларусі. Папярэдні танкер з 86 тысячамі тон нафты для Беларусі прыбыў у Клайпеду з Нарвегіі 13 красавіка. З Клайпеды да «Нафтана» нафта пастаўляецца па чыгунцы літоўскім аператарам.
Як паведамлялася, у «Белнафтахіме» не выключаюць, што ў далейшым магчыма заключэнне новых здзелак з Saudi Аramco. «Пастаўкі Аравійскай нафты могуць працягнуцца, гэта залежыць ад коштавай кан'юнктуры і сітуацыі на рынку», — адзначаў раней Цішчанка.
У лютым магчымасць куплі нафты ў Саудаўскай Аравіі анансаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Ён таксама паведамляў, што Мінск вядзе перамовы аб пастаўках нафты з усімі ўдзельнікамі сусветнага рынку нафты, у тым ліку ЗША і ААЭ.
15 мая МЗС Беларусі і Дзярждэпартамэнт ЗША заявілі пра пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Чакаецца, што першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Клайпеды ў пачатку чэрвеня. Кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей адзначыў, што ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца «часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнню ўстойлівай працы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020 і ў наступныя гады».
Беларусь у перыяд адсутнасці нафты з Расіі ў першым квартале пачала пошук альтэрнатыўных шляхоў атрымання сыравіны, у прыватнасці, імпартавала нафту праз парты Адэсы і Клайпеды. У красавіку пастаўкі танкернай нафты склалі 170 тысяч тон.
interfax.by