Найбуйнейшы банк Даніі апублікуе справаздачу аб адмыванні грошай з постсавецкіх краін

Найбуйнейшы банк Даніі павінен апублікаваць сёння вялікую справаздачу аб тым, як праз яго эстонскі офіс былі адмыты мільярды еўра з былых рэспублік СССР, перадае Радыё Свабода.

danskebank

danskebank

Справаздача, якую Danske Bank апублікуе 19 верасня, мае асвятліць асноўныя праблемы адмывання грошай, а таксама няздольнасць еўрапейскіх рэгулятараў ліквідаваць гэтую праблему, у прыватнасці ў краінах Балтыі.
Па нядаўніх паведамленнях СМІ, у 150 млрд долараў маглі прайсці праз аддзяленні дацкага банка ў Эстоніі.
Раней у гэтым месяцы Wall Street Journal паведаміла, што праваахоўныя органы ЗША таксама праводзяць расследаванне па адмыванне грошай праз Danske Bank.
Радыё Свабода