Насельніцтва Беларусі значна павялічыла аб'ёмы аперацый з валютай
Насельніцтва Беларусі нарошчвае аб'ёмы куплі-продажы валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка, якія прааналізаваў БелаПАН.
Так, у студзені—сакавіку гэтага года фізічнай асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 2 млрд. 300,8 млн. долараў у эквіваленце, купілі — 2 млрд. 333 млн. долараў. Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты насельніцтвам за першы квартал склала 32,2 млн. долараў.
Годам раней, у студзені—сакавіку 2013-га, насельніцтва Беларусі рэалізавала валюты на 1 млрд. 925,3 млн. долараў у эквіваленце, купіла — 1 млрд. 881,8 млн. долараў. Тады чысты
продаж замежнай валюты за тры месяцв склаў 43,5 млн. долараў.
Нагадаем, у цэлым за 2013 год насельніцтва рэалізавала замежнай валюты на ўнутраным рынку на 8 млрд. 295,9 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, купіла — на 10 млрд. 675,9 млн. долараў. Чыстая
купля замежнай валюты насельніцтвам за мінулы год склала 2 млрд. 380 млн. долараў ЗША.
Як паведамлялася раней, практычна ўсю першую палову 2013 года насельніцтва выступала чыстым прадаўцом валюты, гэта значыць прадавала больш, чым купляла. Пачынаючы з чэрвеня 2013 года на фоне росту
курсу долара і распачатага адпускнога сезона фізасобы сталі павялічваць попыт на валюту.
У другой палове 2013 года фізічныя асобы куплялі больш валюты, чым прадавалі. Паводле меркавання экспертаў, паводзіны насельніцтва былі абумоўлена дэвальвацыйнымі чаканнямі.
Аляксей Арэшка, БелаПАН