Назарбаеў: Беларусь корміць казахаў мясам «для котак»
Прэзідэнт Казахстана лічыць абразлівым стаўленне Беларусі да казахаў.
Беларусь пастаўляе ў Казахстан ялавічыну, атрыманую ў выніку забою адпрацаваўшых свой тэрмін малочных кароў, сцвярджае прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў.
«Мы не супраць мяса, мяса добрага, беларускага. Мне кажуць, карову аддаілі, адпрацавала сваё, рэжуць, і няхай казахі ядуць. Старых кароў нам адпраўляюць, а маладых сабе пакідаюць. Вы
ведаеце, што мяса старой каровы коткам даюць?», — сказаў ён падчас пасяджэння
ўрада.
«Куды вы глядзіце? Хто-небудзь сочыць за гэтай справай?», — запытаўся ў чальцоў урада Назарбаеў.
Паводле КазТАГ