«Нож у спіну Лукашэнку»: Мінфін Расіі прапануе абмежаваць дзяржкрэдыты для Беларусі

Міністэрства фінансаў Расіі падрыхтавала правілы, якімі, у выпадку зацвярджэння, будзе кіравацца Расія пры выдачы дзяржкрэдытаў іншым краінам. На агульных падставах на іх атрыманне не змогуць прэтэндаваць Беларусь, Арменія, Венэсуэла і Куба

599_25082020915.jpg


Як паведаміла агенцтва РБК, такі звод правілаў падрыхтаваны ўпершыню, яго выпрацоўкі вымагалі папраўкі ў расійскі Бюджэтны кодэкс, прынятыя ў жніўні 2019 году.

Паводле РБК, калі правілы прадастаўлення дзяржкрэдытаў будуць зацверджаныя ў тым выглядзе, што прапануе расійскае Міністэрства фінансаў, некалькі традыцыйных даўжнікоў Расіі, у тым ліку Беларусь, больш не змогуць працягваць запазычваць у яе грошы па агульных правілах. У якасьці патэнцыйных атрымальнікаў крэдытаў не будуць разглядацца:

— дзяржавы, якія знаходзяцца ў стане ваенных канфліктаў і сацыяльна-палітычных крызісаў;

— дзяржавы, у дачыненні да якіх дзейнічаюць падтрыманыя Расіяй санкцыі ААН, якія прадугледжваюць абмежаванні на прадастаўленне знешняга фінансавання; дзяржавы, якія дапусцілі дэфолт па сваіх знешніх пазыковых абавязацельствах;

— дзяржавы, аднесеныя Арганізацыяй эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) да шостай і ніжэй групаў краінавай крэдытнай рызыкі;

— дзяржавы з доўгатэрміновым крэдытным рэйтынгам ніжэйшым за B- (Standard & Poor’s, Fitch) або B3 (Moodyʼs Investors Service).

— дзяржавы, дзе за папярэднія тры месяцы сярэдні кошт суверэнных крэдытных дэфолтных свопаў (CDS) у доларах ЗША на тэрмін дзесяць гадоў перавышае 800 базісных пунктаў паводле дадзеных Bloomberg.

РБК не тлумачыць, які з гэтых пунктаў тычыцца Беларусі, але мы можам меркаваць пра «сацыяльна-палітычныя крызісы».