Падпісаны ўказ аб мерах дзяржпадтрымкі малога прадпрымальніцтва
Аляксандр Лукашэнка 17 сакавіка падпісаў указ №126, якім унесены дапаўненні і змяненні ва ўказ ад 21 мая 2009 года №255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".

Дакумент уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ прадугледжвае прадстаўленне суб'ектам малога прадпрымальніцтва права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў выглядзе кампенсацыі часткі расходаў, звязаных з удзелам у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, а таксама кампенсацыі выдаткаў на рэкламу арганізаваных мерапрыемстваў у СМІ пасля іх правядзення, а таксама магчымасць крэдытавання доўгатэрміновых (на тэрмін да сямі гадоў) інвестыцыйных праектаў, што рэалізуюцца суб'ектамі малога прадпрымальніцтва, за кошт сродкаў аблвыканкамаў, Мінгарвыканкама.
Таксама прадугледжана карэкціроўка механізму прадастаўлення дзяржпадтрымкі суб'ектам малога прадпрымальніцтва, якая забяспечвае больш дакладны парадак яе прадастаўлення. У прыватнасці,
удакладняецца парадак змены працэнтнай стаўкі (прывязка да стаўкі рэфінансавання Нацбанка) па размяшчэнні ў дэпазіты сродкаў мясцовых бюджэтаў, а таксама ставак па банкаўскіх крэдытах, пазыках і
дагаворах лізінгу, заключаных у рамках праграм дзяржпадтрымкі прадпрымальніцтва.
Меры дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць выкарыстання бюджэтных сродкаў, прадугледжаных праграмамі дзяржпадтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, а таксама будуць садзейнічаць павелічэнню
аб'ёму выпускаемай прадукцыі, стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю экспарту, паведамляюць у прэс-службе.