Палац у Снове прадалі больш чым за 750 тысяч рублёў
Палац-сядзіба Рдултоўскіх у Снове (Нясвіжскі раён) прададзены праз аўкцыён больш чым за 751,4 тыс. рублёў.
![Фота: «Планета Беларусь» Фота: «Планета Беларусь»](/img/v1/images/0076765db6fab38b16d736a01c7fb4ab.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: «Планета Беларусь»
Новы ўласнік плануе выкарыстаць аб'ект для турыстычна-забаўляльных мэт, паведамляюць улады Мінскай вобласці.
Раней палац выстаўлялі па цане прыкладна ўдвая большай за тую, за якую ён прададзены цяпер.
Палац быў пабудаваны ў XIX стагоддзі. Унутры палацавага комплекса неаднаразова рабілі перапланіроўку. Але лічыцца, што фасад захаваўся ў першапачатковым выглядзе. У міжваенны час, калі Сноў быў тэрыторыяй Польшчы, палацам валодалі польскія памежныя органы, выкарыстоўваючы яго пад кантору і афіцэрскае жыллё. Затым ён перайшоў да савецкіх сілавых структур, а пазней — да беларускіх.
officelife.media