Павялічыліся заробкі бюджэтнікаў
Тарыфная стаўка першага разраду вырасла на 12,6%, піша Радыё Свабода.

tut.by
Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый устаноўлена ў 41 рубель. Раней яна складала 36,4 рубля, перадае БелаПАН з спасылкай на прэсавую службу ўраду.
Паводле разлікаў ураду, павышэнне тарыфнай стаўкі пры захаванні сярэдняй заработнай платы ў краіне на ўзроўні 1055 рублёў дазволіць бюджэтнікам атрымліваць 80% сярэдняга заробку.
На павышэнне аплаты працы бюджэтнікаў да канца году дадаткова выдаткуюць 300 мільёнаў рублёў.
80 мільёнаў з патрэбнай сумы возьмуць з грошай, зэканомленых на падрыхтоўцы сёлетніх Еўрапейскіх гульняў.
За астатнія 14 мільёнаў вырашылі адрамантаваць студэнцкія інтэрнаты вышэйшых навучальных устаноў.
svaboda.org