Пенсіі беларусаў падаюць пяты месяц запар з-за разгону інфляцыі

У Беларусі пяты месяц запар падаюць рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост цэнаў на тавары і паслугі.

rynok_ceny_produkty_myaso_cena_inflyaciya_rost_pensionery_pensiya_zarplata_02.jpg


У лютым яны знізіліся на 1,3% у параўнанні са студзенем, вынікае з дадзеных Белстату. Нагадаем, інфляцыя ў мінулым месяцы склала 10% гадавых, прыкметней за ўсё падаражэлі прадукты, піша самы буйны «экстрэмісцкі» ў Беларусі партал

У апошні раз рэальныя пенсіі выраслі ў верасні 2021 года — на 5% да жніўня.

У лютым гэтыя пенсіі знізілася ў дачыненні да аналагічнага перыяду 2021-га — на 2,8%.

Сярэдняя прызначаная пенсія ў мінулым месяцы склала 515,9 рубля.

Нагадаем, у 2021 годзе рэальныя пенсіі раслі толькі ў жніўні і верасні, у астатні час яны былі ў мінусе (калі параўноўваць месяц да папярэдняга месяца).