Польскі мільярдэр купіў другі банк у Беларусі
Беларускі банк малога бізнэсу (ББМБ) прададзены за 4,9 млн еўра. Здзелка куплі-продажу была зарэгістраваная 18 кастрычніка ў сістэме БЕКАС ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".
У выніку здзелкі было прададзена 287689 акцый кампаніі (95,5% статутнага фонду). Сума дамовы склала 4 млн 867,7 тыс. еўра.
Пакупніком акцый выступіў польскі Getin Holding SA. Уладальнікам Getin Holding з’яўляецца польскі бізнэсмэн Лешак Чарнэцкі, які раней ужо набыў у Беларусі "Ідэябанк" (былы Сомбелбанк).