Прамвытворчасць у Беларусі ўпала на 7,5%

Аб'ём прамысловай вытворчасці за 4 месяцы 2015 ўпаў на 7,5% да аналагічнага перыяду 2014 года і склаў 229,8 трлн. рублёў.



padziennie.jpg

Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Падзенне прамысловай вытворчасці па выніках студзеня склала 6,2%, за студзень-люты - 5,8%, за студзень-сакавік - 7,3%.
У красавіку 2015 вытворчасць знізілася на 8,6% у месячным вылічэнні (да сакавіка 2015) і знізілася на 7,9% у гадавым (да красавіка 2014 года).
Спад горназдабыўной прамысловасці па выніках студзеня-красавіка склаў 4,7%. Апрацоўчая прамысловасць знізілася на 8,5% у студзені-красавіку 2015 года. Вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі, газу і вады ўпала на 0,7%.
АФН