Расійскі алігарх Міхаіл Гуцарыеў абмеркаваў з урадам Беларусі праект будаўніцтва новага калійнага камбіната

На будаўніцтва кампаніяй "Слаўкалій" новага калійнага камбіната ў Беларусі плануецца накіраваць паўтара мільярда долараў, паведаміў журналістам 3 красавіка ў Мінску ўладальнік "Слаўкалія" Міхаіл Гуцарыеў. Фрагменты яго каментарыя былі паказаны ў вячэрняй праграме навін тэлеканала "Беларусь 1". Расійскі алігарх узяў удзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі гэтага праекта, што прайшла сёння ў Савеце міністраў Беларусі пад старшынствам прэм'ера Міхаіла Мясніковіча.

На будаўніцтва кампаніяй "Слаўкалій" новага калійнага камбіната ў Беларусі плануецца накіраваць паўтара мільярда долараў, паведаміў журналістам 3 красавіка ў Мінску ўладальнік "Слаўкалія" Міхаіл Гуцарыеў. Фрагменты яго каментарыя былі паказаны ў вячэрняй праграме навін тэлеканала "Беларусь 1".

Расійскі алігарх узяў удзел у нарадзе па пытаннях рэалізацыі гэтага праекта, што прайшла сёння ў Савеце міністраў Беларусі пад старшынствам прэм'ера Міхаіла Мясніковіча.

"Мы знаходзімся на першым этапе праекта. Створана кампанія, атрыманы горныя адводы, набраны штат, зацверджаны бюджэт, заключаны дагавор на праектаванне", — паведаміў Гуцарыеў.

Ён адзначыў, што ў праект ужо ўкладзена некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў, а да канца года будзе зрасходавана да 100 мільёнаў. У цэлым інвестыцыі ў праект ацэньваюцца ў паўтара мільярда долараў.

Паводле слоў Гуцарыева, праектныя работы павінны завяршыцца летам-восенню 2013 года, пасля чаго пачнецца будаўніцтва шахты і непасрэдна камбіната.

Новы горна-абагачальны камбінат плануецца пабудаваць на базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных соляў.

Паводле БелаПАН