Расія пагражае прыпыніць транзіт нафты праз Беларусь

Расійская кампанія «Транснафта» пагражае прыпыніць працу сваёй беларускай «дачкі». У кампаніі кажуць пра высокую і насправядлівую падатковую нагрузку, паведамляе «Еўрарадыё».

dscf0768.jpg


Кіраўнік «Транснафты» Мікалай Токараў вінаваціць беларускую ўладу ў сітуацыі вакол «Захад-Транснафтапрадукта».
«У справу ўключыліся праваахоўнікі, пракуроры, падаткавікі, вельмі шмат ведамстваў, якія прыходзяць не дапамагчы, а наглядаць, правяраць і што-небудзь яшчэ рабіць. Таму мы, вядома, глядзець спакойна на гэта не будзем. Мы правядзём вельмі уважлівы эканамічны аўдыт, хоць нам і так ужо ўсё ясна, і рашэнне будзем прымаць, зыходзячы з перспектывы. У бліжэйшы час, праз 2-3 тыдні, будзе падпісанне вялікага пакета ўзгодненых дакументаў двухбаковых, калі пасля гэтага сітуацыя не зменіцца, ну, тады аж да прыпынення дзейнасці прадпрыемства прыйдзецца вырашаць пытанне. Пакуль не хацелі б», — перадае словы Токарава прэс-служба кампаніі.
Паводле яго слоў, беларуская «дачка» «Транснафты» працуе ў мінус. На ёй працуюць 700 грамадзян Беларусі.
Кампанія пастаўляе нафтапрадукты ад расійскіх і беларускіх НПЗ транзітам праз Беларусь у Венгрыю і Латвію.
Праблемы ў «Захад-Транснафтапрадукта» пачаліся з 2020 года, калі ў Беларусі пачаў дзейнічаць экалагічны падатак на транзіт нафты і нафтапрадуктаў.