
Груз таматаў накіроўваўся ў Маскоўскую вобласць, Смаленск і Санкт-Пецярбург. Паходжаннем памідораў было паказана АСП «Цяплічная гаспадарка» ААТ «ДОРОРС» Мінскага раёна. Пры кантролі інспектары Рассельгаснагляду выявілі ў прадукцыі вірус мазаікі пепіна, піша REFORM.by.
Даследаванне ў Бранскай лабараторыі пацвердзіла, што таматы заражаныя вірусам.
127 тон таматаў былі вернутыя ў Беларусь, паведамляе ўпраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.
Што тычыцца агуркоў, то супрацоўнікі Рассельгаснагляду ў пункце каранціну раслін «Далосцы» выявілі, што нумар аўтамабіля, на якім перавозіўся груз, не адпавядае дадзеным, названым у фітасанітарным сертыфікаце. У выніку агуркі таксама вярнулі ў Беларусь, паведамляе Паўночна-Заходняе міжрэгіянальнае ўпраўленне Рассельгаснагляду.