Расія пачынае працэдуру далучэння Арменіі да ЕАЭС
Як паведаміла прэс-служба ўраду Расійскай Федэрацыі, у парадак дня паседжання 20 лістапада ўключаны пункт аб прадстаўленні дамовы прэзідэнту РФ для ўнясення яе на ратыфікацыю.
Уступленне дамовы ў сілу забяспечыць удзел Арменіі ў функцыянаванні ЕАЭС з 2 студзеня 2015 году і «дазволіць запусціць працэс скарачэння выключэнняў і абмежаванняў, у тым ліку
бар’ераў, узаемнага доступу суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці на рынак дзяржаў — удзельніц дамовы», гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўраду.
Дамова аб далучэнні Арменіі да ЕАЭС была падпісаная ў Мінску 10 кастрычніка на паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савету на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Тады прэзідэнт РФ Уладзімір
Пуцін заявіў, што разлічвае на ўхваленне дамовы парламентамі Расіі, Беларусі і Казахстану да канца году.
svaboda.org