Расійскія кандытары патрабуюць вярнуць сухое малако з Беларусі
Аналагічная расійская сыравіна больш нізкай якасці і даражэй на 15-20%.

Ілюстрацыйнае фота, agriculture.by
Асацыяцыя прадпрыемстваў кандытарскай прамысловасці «Асконд» звярнулася наўпрост да прэм'ер-міністра РФ Дзмітрыя Мядзведзева, пагражаючы ростам цэнаў на іх прадукцыю, паведамляе reform.by са спасылкай на «Коммерсантъ».
Раней з патрабаваннем зняць абмежаванні на пастаўкі малочнай сыравіны з Беларусі ў расійскі ўрад звярталася Асацыяцыя еўрапейскага бізнесу (АЕБ).
Імпарт малочнай сыравіны, уключаючы сухое малако і сыроватку, з Беларусі забаронены з 6 чэрвеня. Пасля падпісання дарожнай карты кіраўнікамі сельгазведамств дзвюх краін, Рассельгаснагляд дапусціў на расійскі рынак прадукцыю некалькіх прадпрыемстваў з Беларусі.
Відавочна, Расія выкарыстоўвае абмежаванні паставак беларускай прадукцыі для вырашэння палітычных пытанняў. Пашыраная сустрэча лідараў дзвюх краін запланавана на 21 верасня. Чакаецца, што менавіта там будуць урэгуляваны многія праблемы ў двухбаковых адносінах.