Рассельгаснагляд здымае забарону на пастаўку малочнай прадукцыі з 32 беларускіх прадпрыемстваў

Рассельгаснагляд адмяняе з 4 снежня 2019 года абмежаванні на пастаўкі ў Расію малочнай прадукцыі налівам з 32 беларускіх прадпрыемстваў, паведаміла прэс-служба ведамства.

kp.ru

kp.ru

Абмежаванні адмяняюцца «пры ўмове ўвозу гэтай прадукцыі ў рэжыме ўзмоцненага лабараторнага кантролю з адборам спецыялістамі Рассельгаснагляду не менш за 10 пробаў па раней выяўленых паказчыках».
Рашэнне прынята «пасля праведзенай працы з беларускай ветэрынарнай службай і па выніках тэлефонных перамоваў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта з намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі Іванам Смільгінем».
Рассельгаснагляд паведамляе, што праца з беларускай ветэрынарнай службай па зняцці абмежавальных мер на пастаўкі прадукцыі жывёльнага паходжання з Беларусі ў Расію працягнецца.
Абмежаванні на пастаўку малочнай прадукцыі налівам былі ўведзеныя ў траўні 2019 года, у спісе было 37 беларускіх прадпрыемстваў. Так, быў забаронены ўвоз малака налівам (без упакоўкi) і сухой прадукцыі з вытворчага філіяла «Савушкава прадукта» ў Пінску, «Аршанскага малочнага камбіната» і «Нясвіжскага завода дзіцячага харчавання», ААТ «Малочныя горкі» і іншых прадпрыемстваў. Апроч таго, заставаліся ў сіле абмежаванні на пастаўку малака 29 беларускіх прадпрыемстваў, уведзеныя раней (сярод іх — ААТ «Милкавита», «Шчучынскі масласыразавод»).
Паводле tut.by