Рассельгаснагляд адправіў назад у Беларусь больш за 100 тон рагачоўскай згушчонкі

Спецыялісты Рассельгаснагляду ў Бранску вярнулі ў Беларусь дзве партыі згушчанага малака. Агульная вага вернутых прадуктаў — 114 тон.



42.jpg

Паведамляецца, што тавар мусілі даставіць у Варонеж, былі сертыфікаты Мытнага саюза, якія выдала Рагачоўская раённая ветстанцыя. Прэтэнзіі ў расійскага боку выклікала тое, што згодна з чыгуначнымі накладнымі пагрузка тавара была праведзеная 27 верасня, а ветэрынарныя дакументы былі выдадзеныя за месяц да таго. "Гэты факт выклікаў сумневы ў аб'ектыўнасці ветэрынарнага кантролю пры адпраўцы грузу", — паведамляе  ria.ru са спасылкаю на Рассельгаснагляд.

У дадатак высветлілася, што частка малочных кансерваў была вырабленая праз некалькі дзён пасля выдачы дакументаў.