Рост беларускага ВУП паскорыўся

Прырост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені-лютым 2013 года ў параўнанні з першымі двума месяцамі 2012 склаў 4,4%. Пры гэтым у студзені прырост ВУП да студзеня 2012 года быў роўны 3,1%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.



ax2qsk_w465h262.jpg

Разам з тым за студзень-люты скараціліся выпуск прамысловай прадукцыі (на 0,4%), увод у эксплуатацыю жылля (на 11,8%), перавозка грузаў (на 3,5%), грузазварот (на 5,4%).
 

Выраслі ж выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі (на 3,1%), інвестыцыі ў асноўны капітал (на 16,9%), раздробны (на 19,3%) і аптовы (на 4,4%) таваразварот.
 

Як паведамляў Тэлеграф, валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў 2012 годзе вырас усяго на 1,5% і склаў 527,4 трыльёна рублёў пры прагнозе росту 5–5,5%. Рост ВУП у 2013 годзе запланаваны на ўзроўні 8,5% да 672,4 трыльёна рублёў.

telegraf.by