Рост зарплат бюджэтнікаў у 2014 годзе адбудзецца за кошт аптымізацыі
Рост зарплат работнікаў бюджэтнай сферы ў 2014 адбудзецца за кошт аптымізацыі колькасці бюджэтных арганізацый, гаворыцца ў тлумачальнай запісцы Міністэрства фінансаў да праекта бюджэту на наступны год.
«Расходы на заработную плату ў бюджэтным сектары дазваляюць захаваць яе памер у рэальным выражэнні. Пры гэтым рост заработнай платы будзе забяспечвацца за кошт аптымізацыі структуры і
колькасці бюджэтных арганізацый», — адзначае Мінфін.
Акрамя таго, рэспубліканскім і мясцовым органам дзяржкіравання дадзена права павялічваць тарыфную стаўку для разліку заработнай платы па бюджэтных арганізацыях «у межах сродкаў па
каштарысе расходаў, за выключэннем расходаў на аплату камунальных паслуг і капітальных расходаў».
У бюджэтных арганізацыях намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў студзені—верасні 2013 года склала 3 млн. 675,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 3 млн.
950,3 тыс.
Рэальная (з улікам інфляцыі) заработная плата бюджэтнікаў у студзені—верасні 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года павялічылася на 7,5%.
Паводле ацэнак Міністэрства эканомікі сярэднямесячная заработная плата ў бюджэтнай сферы складзе ў 2013 годзе 426,4 долара і вырасце да 455 долараў у наступным годзе. У прамысловасці
сярэднямесячная зарплата сёлета, паводле ацэнак Мінэканомікі, складзе 654,6 долара і вырасце ў 2014 годзе да 705 долараў.
У 2013 годзе рост зарплат у прамысловасці значна апярэджваў рост зарплат у бюджэтным сектары. Паводле ацэнкі Мінэканомікі, у прамысловасці рэальная зарплата вырасце на 21,2%, у бюджэтнай сферы
— на 7,6%.
БелаПАН