Рыга, Стамбул і Любляна ўзначалілі рэйтынг недарагіх гарадоў Еўропы для падарожжаў на Дзень закаханых
Топ-20 недарагіх еўрапейскіх гарадоў, папулярных для рамантычных падарожжаў на Дзень Валянціна (14 лютага), ўзначалілі Рыга, Стамбул і Любляна.
Пры разліку бюджэта адпачынку аналітыкі ўлічылі кошт пражывання на дваіх у недарагім гатэлі з 13 на 14 лютага, вячэры ў рэстаране (дзве стравы і віно) , наведванне музея, выставы або
экскурсіі па горадзе.
У першую дзясятку самых недарагіх еўрапейскіх гарадоў для рамантычнага ўік-энду ўвайшлі Рыга (59 еўра ў дзень), Стамбул (68 еўра), Любляна (71 еўра), Прага (72 еўра), Талін (76 еўра), Будапешт
(77 еўра) , Баку (78 еўра), Вена (79 еўра), Лісабон (80 еўра) і Фларэнцыя (81 еўра). Тройку самых дарагіх склалі Капенгаген (128 еўра), Венецыя (140 еўра) і Лондан (157 еўра).
Рэйтынг падрыхтавалі эксперты турыстычнага партала Travel.ru.