Сакрэтным указам у неназваныя прадпрыемствы ўвальюць 4 трыльёны рублёў

Указ Лукашэнкі № 513 ад 22 снежня аб «стабілізацыі фінансава-эканамічнага стану асобных прамысловых арганізацый», апублікаваны на Нацыянальным прававым партале, аказаўся адным з самых сакрэтных у гісторыі.



steklo.jpg

www.ekskursii.by

Пасля трох пунктаў «для службовага карыстання» ідзе паведамленне пра тое, што на суму падтрымкі 4 трыльёны рублёў будзе павялічаны ліміт ўнутранага дзяржаўнага доўгу краіны. Затым — яшчэ два пункты «ДСК» і, як і ў выпадку з «Камволь», пункт аб крымінальнай адказнасці, якая пагражае службовым асобам за «віноўныя дзеянні, якія выявіліся ў неналежным або несвоечасовым выкананні нормаў гэтага ўказа, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ці істотнай шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам».

Чакаецца, што ў бліжэйшы час будзе таксама апублікаваны ўжо падпісаны ўказ аб фінансавай падтрымцы прадпрыемстваў цэментнай і шкляной галіны, якія, нягледзячы на праведзеную мадэрнізацыю, пакуль не могуць выйсці на эфектыўную працу, паведаляе tut.by.