Савет міністраў: Найгоршая сітуацыя на рынку працы — на Віцебшчыне
Савет міністраў вызначыў у краіне тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы. У Віцебскай вобласці іх 15 — больш, чым у іншых рэгіёнах.
![1315427002_vcebsk_197_exposure_novyy_razmer_4hnsb__1_.jpg 1315427002_vcebsk_197_exposure_novyy_razmer_4hnsb__1_.jpg](/img/v1/images/1315427002_vcebsk_197_exposure_novyy_razmer_4hnsb__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Да праблемных у плане беспрацоўя месц адносяцца Віцебск, Наваполацк, а таксама 13 раёнаў: Бешанковіцкі, Верхнядзвінскі, Гарадоцкі, Докшыцкі, Міёрскі, Аршанскі, Полацкі, Пастаўскі, Сенненскі, Талачынскі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі.
Для параўнання: у Брэсцкай вобласці такіх тэрыторый 10, у Гомельскай - 6, у Гродзенскай - 4, у Мінскай - 7, у Магілёўскай - 6.
Пры аднясенні тэрыторыі да праблемнай, у прыватнасці, улічвалі ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя, колькасць беспрацоўных, якія шукаюць працу больш за год, прапорцыя колькасці прынятых работнікаў да колькасці звольненых.
Паводле «Нашай Нівы»