Шэф МВФ задаволеная эканамічным прагрэсам Украіны
Шэф Міжнароднага Валютнага Фонду Хрысціна Лагард сказала украінскаму прэзідэнту , што яе ўразілі тыя крокі, якія украінскі ўрад зрабіў, каб стабілізаваць украінскую эканоміку.
Лагард была ў Кіеве перад візітам місіі МВФ, каб праверыць, ці дзейнічае Україна згода з умовамі атрымання трэцяга траншу чатырохгадовага крэдыта ў 17.5 мільярдаў даляраў.
Яна сказала Парашэнка, што вельмі ўражаная тым, чаго дасягнуў украінскі ўрад усяго толькі на працягу некалькіх месяцаў.
МВФ разлічваў, што украінская эканоміка будзе зніжацца на 9 % у гэтым годзе, аднак на фоне скарачэння ўжо ў першым квартале на 17.6 %, яна стала паказваць нечаканы рост.
У гэтым годзе Украіна атрымала 6.7 мільярдаў даляраў ад МВФ. Наступным траншам яна атрымае яшчэ 1.7 мільярд.
Паводле: AP
Пераклад Піліпа Падбярозкіна, “Новы час”