Сярэдні заробак у сакавіку вырас упершыню за год

Сярэдні намінальны заробак у сакавіку вырас на 107,6 рубля, або на 8,4%. Зараз ён складае 1384,7 рубля, паведамляе Белстат. На сёння гэта каля 535 долараў у эквіваленце.

mg_8866.jpg

Цягам першых двух месяцаў 2021 года сярэдні заробак зніжаўся: у студзені скараціўся на 184,6 рубля (на 12,5%), у лютым – на 12,9 рубля (на 1%).
Самы высокі сярэдні заробак у Менску – 2062,9 рубля, найменшы – у Магілёўскай вобласці – 1102,7.
belsat.eu