Страты беларускіх НПЗ з-за санкцый — ужо $ 80 млн
Юрый Назараў, намеснік прэм'ер-міністра, распавёў пра гэта падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Намеснік прэм'ер-міністра Юрый Назараў распавёў пра стан нафтаперапрацоўкі. «На жаль, мы разумеем, што санкцыйная сітуацыя — гэта надоўга, і яна ў далейшым можа быць адчувальнай для эканомікі нашай краіны. Прывяду прыклад: страты толькі нашых НПЗ у выніку санкцыйных мер ужо склалі 80 мільёнаў долараў», — сказаў Юрый Назараў