КНДР друкуе купоны замест грошай і заклікае есці дэкаратыўных птушак — СМІ
У КНДР праблемы з друкаваннем грошай — няма паперы і атраманту і не хапае харчоў. У Паўночнай Карэі ўжо некалькі месяцаў друкуюць купоны, а нядаўна сталі заклікаць есці мяса чорнага лебедзя, піша korrespondent.net.
Паўночная Карэя з-за адмены паставак паперы і атраманту для друкавання валюты перайшла на купоны. А харчовы крызіс падштурхнуў улады звярнуць увагу на чорных лебедзяў, якіх назвалі каштоўнай крыніцай карыснага мяса. Пра гэта ў пятніцу, 29 кастрычніка, паведамляе «Reuters».
«КНДР друкуе купоны ў якасці замены наяўных грошай і заклікае разводзіць дэкаратыўных чорных лебедзяў для ежы», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама са спасылкай на мясцовыя СМІ паведамляецца, што цэнтральны банк друкуе грашовыя купоны праз недахоп паўночнакарэйскіх вон. Купоны цыркулююць у краіне па меншай меры са жніўня, таму што папера і чарніла для афіцыйнай валюты не паступалі з Кітая.
А на гэтым тыдні паўночнакарэйскія дзяржаўныя СМІ пачалі прасоўваць спажыванне мяса чорнага лебедзя як каштоўнай крыніцы ежы і заявілі, што развядзенне птушак дапаможа палепшыць жыццё людзей.
«Мяса чорнага лебедзя смачнае і мае лячэбныя ўласцівасці», — паведаміла газета кіруючай партыі «Rodong Sinmun».
Адзначаецца, што разводзіць дэкаратыўных птушак для ежы пачалі ў пачатку 2019 года. Тады ж улады заклікалі школы, заводы і прадпрыемствы займацца развядзеннем рыбы і птушак, каб павысіць сваю самадастатковасць.
Міжнародныя назіральнікі кажуць пра няпростую харчовую і эканамічную сітуацыю ў Паўночнай Карэі. Адзначаецца, што такія інавацыі ўводзяцца ў краіне з-за недахопу харчавання, што абумоўлена закрытымі межамі ў сувязі з пандэміяй COVID-19.
Паўночная Карэя ўжо даўно пакутуе ад недахопу харчавання. Пры гэтым назіральнікі кажуць, што спад эканомікі краіны ўзмацняецца міжнароднымі санкцыямі праз яе ядзерную зброю, стыхійныя бедствы, а цяпер — з-за пандэміі CОVID-19, якая абумовіла закрыццё ўсіх межаў КНДР.