У Расіі і сёння зноў рэкорд па колькасці смярцей ад COVID-19
У Расіі зноў пабіты рэкорд па колькасці смярцей ад COVID-19

Фота: Сяргей Бабылёў / ТАСС
На гістарычныя максімумы па колькасці смярцей ад COVID-19 у апошнія суткі выйшлі Крым і Татарстан. Агульная колькасць заражэнняў крыху знізілася, аднак у шэрагу рэгіёнаў зафіксаваны значны рост і выхад на новыя пікі, паведамляе «РБК»
За апошнія суткі ў Расіі ад каронавіруснай інфекцыі COVID-19 памерлі 1163 чалавекі, што стала новым максімумам з пачатку пандэміі. Пра гэта сведчаць даныя федэральнага аператыўнага штаба. Больш за 1 тысяча чалавек у суткі паміраюць ад COVID-19 — і так 11 дзён запар, 26 кастрычніка ўпершыню была зафіксавана смерць больш за 1,1 тысячы чалавек.
Больш за ўсё смяротных выпадкаў за апошнія суткі традыцыйна зафіксавана ў Маскве — 93 чалавекі, і Санкт-Пецярбургу — 76, гэта максімум з 25 ліпеня.

Інфаграфіка РІА «Новости»