Сусветны банк лічыць, што эканоміка Беларусі ўпадзе 3,5% у гэтым годзе

Сусветны банк не стаў мяняць агучаную ў канцы сакавіка ацэнку беларускай эканомікі на бягучы і наступныя 2 гады. Як вынікае з дакладу “Перспектывы глабальнай эканомікі”, банк па-ранейшаму абяцае Беларусі ў 2015 годзе падзенне ВУП на 3,5%, у 2016 — на 1%.



down.jpg

На думку СБ, паляпшэнне сітуацыі наступіць ў 2017 годзе, калі ВУП сінявокай можа вырасці на 1%.

Між тым, толькі за студзень-красавік, 4 месяцы бягучага года ВУП Беларусі скараціўся на 2,6%. У студзені ВУП знізіўся на 0,4%, за студзень-люты — на 0,6%, за студзень-сакавік — на 2,0%.

Беларускія ўлады плануюць 0,2-0,7% росту ВУП па выніках 2015 года. Міжнародны валютны фонд лічыць, што эканоміка РБ ўпадзе на 2,6%. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакаў скарачэння эканомікі сінявокай на 2,5%.

Паводле АФН