Францыя: суд Ліля вынес Строс-Кану апраўдальны прысуд

Суд французскага горада Ліль вынес апраўдальны прысуд у дачыненні да экс-кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду Дамініка Строс-Кана.



606x340_307861.jpg

Палітык праходзіў па скандальнай справе аб сутэнёрстве. Строс-Кану пагражаў штраф у памеры 1,5 мільёнаў еўра і да 10 гадоў турмы.

На адным з судовых пасяджэнняў былы кіраўнік МВФ прызнаў, што ўдзельнічаў у сэкс-вечарынках, але толькі для таго, каб аднаўляць сілы пасля "выратавання свету" ад фінансавых крызісаў.

Акрамя Строс-Кана ў справе фігуравалі яшчэ 14 чалавек.

Прастытуцыя ў Францыі дазволена, аднак сутэнёрства караецца законам.

Раней эксперты меркавалі, што суддзі апраўдаюць Дамініка Строс-Кана за адсутнасцю доказаў. Да гэтага былы кіраўнік МВФ тройчы абвінавачваўся ў згвалтаваннях і кожны раз пазбягаў пакарання.

Паводле euronews.com