Тры гады ўмоўна — мінімальнае пакаранне за падпал дзвярэй амбасады Беларусі ў Бруселі

Суд у Бельгіі прызначыў беларусу, які ў жніўні 2021 года падпаліў дзверы амбасады Беларусі ў Бруселі, тры гады ўмоўна. І гэта мінімальна магчымае пакаранне.

posolstvo_belgii12.jpg

Суд прызначыў 3 гады ўмоўна ўраджэнцу Беларусі, які ў ноч з 8 на 9 жніўня 2021 года падпаліў дзверы беларускай амбасады ў Бруселі. Пра гэта «Медыязоне» распавяла знаёмая Антона, які і зладзіў такую акцыя пратэсту з падпалам дзявярэй.

У 35-гадовага святара Антона два грамадзянствы — беларускае і польскае. У Бельгіі яго судзілі як грамадзяніна Польшчы, таму выдача ў Беларусь яму не пагражала.

Ураджэнец Беларусі вырашыў падпаліць дзверы амбасады, таму што "беларусы за мяжой памятаюць пра фальсіфікаваныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў". У будынку падчас падпалу знаходзіўся ахоўнік, якога бельгійскі суд прызнаў пацярпелым.

Зрэшты, паколькі ў будынку на час падпалу быў ахоўнік (які, на шчасце, не пацярпеў), беларуса абвінавацілі ў «начным падпале будынка, у якім знаходзіліся людзі». Згодна з бельгійскім Крымінальным кодэксам, за такі ўчынак можа пагражаць ад 15 да 20 гадоў зняволення. Аднак суд згадзіўся прызначыць мінімальна магчымае пакаранне, адзначае партал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім.

Прысуд па справе святара павінны былі агучыць 26 красавіка, але справу перадалі ў суд вышэйшай інстанцыі, "бо занадта цяжкі артыкул, і трэба згода суда больш высокай інстанцыі на лёгкае пакаранне", тлумачыў Антон.