У 19-ы раз ад пачатку года: сёння ў Беларусі зноў падаражэла паліва на запраўках
З 29 чэрвеня 2021 года рознічныя цэны на паліва на беларускіх АЗС павысіліся на 1 капейку. Пра гэта паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
АІ-92-К5-Еўра цяпер каштуе 1 рубель 89 капеек,
АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 99 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 21 капейку,
дызельнае паліва — 1 рубель 99 капеек.
Канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць цяперашняе
падаражанне тым, што «з 1 да 25 чэрвеня 2021 года сярэдняе значэнне
катыровак нафты склала $72,6 за 1 барэль і ў дачыненні да ўзроўню студзеня 2021
года павялічылася на 32,4%». У той жа час, цэны на АЗС у Беларусі з
пачатку 2021 года павялічыліся «усяго толькі» на 9,8%.
Першы раз паліва падаражэла ў 2021 годзе 21 студзеня. Ужо
тады «Белнафтахім» заявіў, што гэта не апошняе падаражанне. Канцэрн «вярнуўся да стратэгіі па індэксацыі цэн на 1 капейку на тыдзень».
Цяперашняе падвышэнне цэн — ужо 19-е з пачатку года.
Да яго цэны паліва змяняліся 24 чэрвеня. Тады яны таксама выраслі на 1 капейку. Але цяпер цэны на паліва ў
Беларусі растуць часцей, чым раз на тыдзень. Бо з 24 чэрвеня прайшло ўсяго пяць
дзён.
Паводле «Еўрарадыё».