У Бабруйску падатковая будзе хадзіць па вяселлях і правяраць фатографаў, музыкаў і вядучых

Бабруйская падатковая інспекцыя вырашыла, што вяселле — лепшае месца для праверкі тамады, фатографаў, відэааператараў, дэкаратараў, дызайнераў, артыстаў, музыкаў, танцораў і іншай «вясельнай абслугі» на прадмет своечасовай выплаты адзінага падатку.

1433345336_wedding_photographer_florence11111.jpg

 weddingday.zp.ua
А пачалося ўсё з таго, што ў кафэ, рэстараны, сядзібы і іншыя пляцоўкі, у якіх традыцыйна прынята праводзіць вяселлі, прыйшоў вось такі вось дакумент:

bobr.by

bobr.by

Даведаўшыся, што цяпер ім трэба кантраляваць выплату падатку ва ўсіх вядучых, фатографаў, відэааператараў, дэкаратараў, дызайнераў, артыстаў, музыкаў, танцораў, уладальнікі пляцовак ветліва адмовіліся ад высокага прывілею. У якасці пераканаўчага аргументу яны спаслаліся на тое, што складаюць дамову толькі з заказчыкамі — маладымі, а ўжо каго тыя прывядуць для фотак — прафесійнага фатографа або папросяць «націснуць кнопку» суседа — гэта ўжо іх асабістая справа, уладальнікі пляцовак ведаць аб гэтым не могуць і не абавязаныя.
«Як скажаце, самі разбярэмся», — паціснулі плячыма падаткавікі і папрасілі прадставіць ім графікі запланаваных вяселляў і кантакты маладых:

bobr.by

bobr.by

Супастаўляючы гэтыя два дакументы, спрагназаваць далейшае ўжо не цяжка. Калі не ўдасца пераканаць маладых правяраць у сваіх падрадчыкаў квітанцыі аб выплаце апошнімі падатку, вельмі верагодна, што на вяселле прыйдуць не толькі запрошаныя родныя і блізкія, але і прадстаўнікі дзяржавы. Але не да маладых. І не з падарункам. А з ажыццяўленнем кантрольных мерапрыемстваў. Каб, так бы мовіць, усіх неплацельшчыкаў адзінага падатку «узяць з доказамі» наўпрост на «месцы злачынства».
Паводле bobr.by.