У Беларусі будуць максімальна нарыхтоўваць… жалуды!
Міністэрства лясной гаспадаркі сёлета паставіла задачу максімальна павялічыць нарыхтоўку жалудоў. Гэта звязана з неабходнасцю аднавіць лясны фонд, пацярпелы ад бураломаў.
![scale_1200_55.webp scale_1200_55.webp](/img/v1/images/scale_1200_55.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Толькі ў Магілёўскай вобласці ў выніку трох бураломаў і ветравалаў, зафіксаваных з пачатку года, аднаўленню падлягаюць больш за 5 тысяч га ляснога фонду. Там, дзе гэта магчыма, іх плануюць аднавіць цвёрдаліставымі пародамі», — паведамляе REFORM.by са спасылкай на Мінлясгас.