У Беларусі дзясяты раз за год выраслі кошты на паліва
12 жніўня аўтамабільнае паліва падаражэе на адну капейку, паведаміў канцэрн.
![belnafgahim.jpg belnafgahim.jpg](/img/v1/images/belnafgahim.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рост коштаў на паліва абумоўлены ростам коштаў на нафту. Паводле «Белнафтахім», цяпер канцэрн датуе аўтамабілістаў на 20-30 капеек на кожным літры, паведаміў Белсат
«За 7 месяцаў 2018 году адносна аналагічнага перыяду 2017 году цана нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырасла на 35 %, пры гэтым цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы перыяд выраслі ў сярэднім на 14 %.
Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампенсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы перыяд атрымала страты», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Белнафтахім».

Сёлета ў траўні намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў, што кошты на паліва «непазбежна» будуць павышацца, але пакуль невядома якімі тэмпамі.