У Беларусі павялічылі бяспошлінную норму на пасылкі з-за мяжы
Мяжа бяспошліннага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях
у Беларусь павялічаная да 200 еўра і 31 кілаграма, піша TUT.BY.

Аднак ёсць нюанс — гэта месячная норма ў сукупнасці. Разавая норма складзе 22 еўра і 10 кг. Гэта прадугледжана указам ад 22 снежня №490 "Аб мытным рэгуляванні", — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Дакумент таксама здымае абмежаванне на ўвоз у міжнародных паштовых адпраўленнях тавараў медыцынскага прызначэння, харчавання, дыетычнага лячэбнага харчавання, неабходных для грамадзян, якія пакутуюць асобнымі невылечнымі хваробамі.
Нагадаем, з 14 кастрычніка 2016 максімальная сума пасылак у Беларусі была абмежаваная 22 еўра і 10 кілаграмамі на месяц (незалежна ад колькасці пакупак).