У Беларусі працягваюць расці цэны

Па выніках першых двух месяцаў 2019 года (люты да снежня 2018-га) Беларусь заняла трэцяе месца па росце цэн (2,2%). Наперадзе Узбекістан (3,1%) і Арменія (2,5%).


getty_83560053_9706349704500136_53471_833x400.jpg


Беларусь з паказчыкам 1,3% заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у лютым 2019 года, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

 Лідарам аказаўся Узбекістан — 1,6%. У Азербайджане, Арменіі і Таджыкістане цэны павялічыліся на 0,6%, ва Украіне — на 0,5%, у Малдове і Расіі — на 0,4%, Грузіі і Казахстане — на 0,3%, Эстоніі — на 0,2% , Латвіі і Літве — на 0,1%. У Кыргызстане адзначана зніжэнне цэн на 0,2%. З Туркменістана дадзеных няма.

Па выніках першых двух месяцаў 2019 года (люты да снежня 2018-га) Беларусь заняла трэцяе месца па росце цэн (2,2%). Наперадзе Узбекістан (3,1%) і Арменія (2,5%). Ніжэйшай інфляцыя была ў Малдове (1,7%), Грузіі (1,6%), Расіі, Украіне (па 1,5%), Таджыкістане (1,2%), Азербайджане, Казахстане (па 0,8%), Латвіі (0,5%), Літве (0,3%) і Кыргызстане (0,2%).

У Эстоніі цэны зменшыліся на 0,1%. Дадзеныя па Туркменістане адсутнічаюць, па Грузіі — вылічаныя на падставе месячных дадзеных. У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся на 1,1% (за люты — на 0,2%).

Дзяржаўны камітэт Туркменістана па статыстыцы паведаміў пра рост спажывецкіх цэн па выніках 2018 года — 7,2%.

Адпаведна, Беларусь з паказчыкам 5,6% перамясцілася з трэцяга на чацвёртае месца сярод былых савецкіх рэспублік. Рэкардсмены — Узбекістан з 14,3% і Украіна з 9,8%.


 www.racyja.com