У Беларусі працягваюцца фінансавыя абмежаванні

Усё больш банкаў у Беларусі ўводзяць абмежаванні па аперацыях па картках.
Усё больш банкаў у Беларусі ўводзяць абмежаванні па аперацыях па картках. Вось і «Тэхнабанк» прыпыніў зняцце наяўных у далярах і еўра з картак у беларускіх рублях.

Ліміт па наяўных расходных аперацыях для картак, прывязаных да рахункаў у доларах і еўра, цяпер 2000 і 500 у суткі адпаведна.

Абмежавалі і сумы безнаяўнага продажу валюты ў інтэрнэт-банку і мабільным дадатку. Цяпер гэта 2000 долараў і 100 еўра за суткі.

«Беларусбанк» з 13 сакавіка часова абмяжоўвае аперацыі па картах за межамі краіны.

Гаворка ідзе як аб безнаяўных плацяжах, так і аб зняцці гатоўкі. Для картак Visa, Mastercard і Maestro, аформленых з адкрыццём рахунку толькі ў белрублях, цяпер ліміт у эквіваленце 400 BYN на працягу 24 гадзін.

Акрамя таго, могуць быць праблемы з аплатай і здыманнем гатоўкі пры выкарыстанні Apple Pay, Samsung Pay, Garmin Pay, Huawei Pay, Fitbit Pay.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: