У Беларусі ўсё ж не будуць падвышаць пенсійны ўзрост

Некалькі дзён таму падвысіць пенсійны ўзрост прапанавала дырэктарка Бізнес-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага (БСПН) Жанна Тарасевіч.

_pensijaner___uzrost___czalavek___horad__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1_logo.jpg


Сёння на гэтую прапанову адмоўна адказаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка, пішуць Гомельскія праваабаронцы.
«Што тычыцца павелічэння пенсійнага ўзросту, у нас нават і ў абмеркаванні такіх тэм няма. Мы цяпер плаўна перайшлі да пенсійнага ўзросту для мужчын – 63 гады, для жанчын – 58 гадоў».
Ён таксама заўважыў, што рэзервы для выканання сацыяльных абавязальніцтваў будуць шукаць у іншых кірунках.
Апошні раз у Беларусі пенсійны ўзрост падымалі ў студзені 2022 года – гэта стала завяршэннем пенсійнай рэформы, якую раней распачалі ўлады. А да 2025-га года ў краіне будзе расці мінімальны страхавы стаж, які ў выніку мае скласці 20 гадоў. Менавіта столькі трэба будзе адлічваць унёскі ў ФСАН, каб мець права на працоўную пенсію.