У Беларусі з 15 сакавіка падаражэе паліва

З 15 сакавіка ў Беларусі падаражэе аўтамабільнае паліва, паведамляе БелТА.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


З аўторка цэны на паліва павышаюцца на 2 капейкі і будуць такімі:
- АІ-92-К5-Еўра — 2,06 рубля;- АІ-95-К5-Еўра — 2,16 рубля;- АІ-98-К5-Еўра — 2,38 рубля;- Дызельнае паліва — 2,16 рубля.