У Беларусі забаранілі прадаваць вядомы алей з Расіі
Дзяржстандарт Беларусі дадаў у «чорны» спіс сланечнікавы рафінаваны дэзадараваны алей гандлёвай маркі «Счастье есть». Гэта прадукцыя аграхолдынгу «Перліна Паволжа» з расійскага Дзяржынску.

Беларускія эксперты з Дзяржстандарту заяўляюць пра недакладную інфармацыю ў маркіроўцы прадукту. Па сутнасці гэты тавар не з'яўляецца сланечнікавым рафінаваным дэзадараваным алеем вышэйшага гатунку. Па выніках выпрабаванняў анізадынавы лік у ім склаў 8,2 пры рэгламентаваным значэнні для алеяў такога гатунку — не больш за 3,0. (Анізідынавы лік характарызуе свежасць раслінных алеяў і цвёрдых тлушчоў, колькасць ненасычаных альдэгідаў у іх).
Алей гэтай маркі забаронена ўвозіць і прадаваць на тэрыторыі Беларусі — паведамляе еўрапейскае радыё.