У Беларусі зноў даражэе аўтамабільнае паліва. 15-ы раз за год

«Белнафтахім» працягвае паэтапна павышаць цэны на аўтамабільнае паліва, паведамляе Радыё Свабода.

464b83f2_c700_4e07_b353_f112c9b42f3a_w1023_r1_s.jpg


Як паведамілі ў ведамстве, рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін з 9 верасня павялічацца на 1 капейку. Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-еўра складзе 1,34 рубля, АІ-95-К5-еўра — 1,42 рубля, АІ-98-К5-еўра — 1,63 рубля, ДТ — 1,42 рубля.
Гэта пятнаццатае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 2 верасня: бензін і дызпаліва падаражэлі на 1 капейку.
Згодна з архівам цэнаў паліва на сайце «Беларуснафты», у 2013–2017 гадах ніводзін від паліва ў Беларусі не таннеў.
У канцэрне «Белнафтахім» 10 сакавіка паведамілі пра новы падыход да цэнаў на нафтапрадукты і паступовае ўраўноўванне з расейскім рынкам. У далейшым цэны будуць карэктавацца ў залежнасці ад зменаў сусветных коштаў нафты, курсу нацыянальнай валюты і падатковай нагрузкі на нафтаперапрацоўчыя камбінаты.