Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 92 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 2 рублі 2 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 24 капейкі, ДП — 2 рублі 2 капейкі.
Гэта дваццаць другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 13 ліпеня: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку.
У 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м — 28, годам раней — 27, нагадвае
zerkalo.io.