У «Бярозаўскім» поле зааралі разам з кукурузай
5 гектараў кукурузы з пачаткамі на полі сельгаспрадпрыемства «Бярозаўскае» закультывавана. Такі спосаб уборкі ўраджаю вынайшла кіраўніцтва гаспадаркі ў сувязі з неспрыяльным надвор’ем.
![img_0653.jpg img_0653.jpg](/img/v1/images/img_0653.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анатоль Сахаруша — аграном па адукацыі, які ўсё жыццё прапрацаваў у сельскай гаспадарцы, лічыць гэта безгаспадарчасцю:
— Дзесьці да 15–20 верасня яна мусіць быць сабраная на сілас. На насенне — да 15 кастрычніка. Спасылаюцца зараз на тое, што трактары не могуць выйсці на поле. А дзе вы пасадзілі кукурузу? На балоце. Калі кукурузу садзіць на адпаведным полі, сабярэш яе пры любым надвор’і.
![img_0676.jpg img_0676.jpg](/img/v1/images/img_0676.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_0688.jpg img_0688.jpg](/img/v1/images/img_0688.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле намесніка начальніка аддзела па раслінаводству і кормавытворчасці Берасцейскага аблвыканкама Віталя Рудзя, заворваць у зямлю кукурузу з пачаткамі нельга, але трэба пралічваць усе канкрэтныя абставіны:
— Калі зараз тэхніку рваць, то толькі салярку спаляць і тэхніку сапсуюць. Выйдзе ў дзесяць разоў даражэй. А яшчэ трэба высушыць кукурузу. Тут трэба падлічыць. Задыскоўваць з пачаткамі нельга.
![img_0651.jpg img_0651.jpg](/img/v1/images/img_0651.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img_0647.jpg img_0647.jpg](/img/v1/images/img_0647.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах Анатоля Сахарушы, гэта не адзінае поле на Бярозаўшчыне і наогул на Берасцейшчыне з несабраным ураджаем. Хаця Лукашэнка загадаў завяршыць уборку да 7 лістапада. Толькі на кукурузу адвёў крыху большы тэрмін. Але ж на вуліцы ўжо снежань.