У Гомельскай вобласці хочуць пабудаваць малочнатаварную ферму ў 30 км ад Чарнобыля
На распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі з мясцовага бюджэту плануюць выдаткаваць да 349 722 рублёў.
КУП «Гомельскае абласное ўпраўленне капітальнага будаўніцтва» праводзіць тэндэр па выбары генеральнай праектнай арганізацыі на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі і выкананне пошукавых работ па аб'екце «Будаўніцтва малочна-таварнай фермы ў ААТ«Камарынскі" Брагінскага раёна».
ААТ «Камарынскі» характэрна тым, што размешчана ўсяго прыкладна ў 30 кіламетрах ад Чарнобыльскай АЭС. З інфармацыйнага мемарандума дадзенай сельскагаспадарчай арганізацыі вынікае, што ў яе карыстанні знаходзяцца зямельныя ўчасткі, якія раней адносіліся да зон з правам на адсяленне.
Паводле gazetaby.com