У Магілёве на камбінаце сілікатных вырабаў адбыўся выбух
Моцна пацярпеў супрацоўнік, паведамляецца ў тэлеграм-канале Следчага камітэта.

Днём 15 верасня на адным з участкаў Магілёўскага камбіната сілікатных вырабаў пры змешванні лёгказапальнай сумесі адбыўся выбух. У выніку здарэння пацярпеў работнік прадпрыемства, з апёкамі 80% цела ён дастаўлены ў бальніцу.
Прама зараз следча-аператыўная група праводзіць агляд месца здарэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.