У ноч на 27 лістапада ў Беларусі могуць не працаваць банкаўскія карткі

"Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" інфармуе, што 27 лістапада і 04 снежня 2021 года ў перыяд часу з 02:00 да 06:00 будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні Цэнтра.

bank_card_01.jpg.crdownload

У названы прамежак часу магчымы кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі Цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, прыладаў самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу Цэнтра.