У панядзелак пачынаецца новая хваля судоў над удзельнікамі «ланцуга салідарнасці»

У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў «ланцуга салідарнасці», які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі.

download__2__3.jpg

Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін пасля затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).
«Вясна» публікуе спіс будучых судоў (абнаўляецца):

29 чэрвеня

Суд Цэнтральнага раёна:09.15. Яўген Малашкевіч.09.15. Аляксандр Руткевіч.10.00. Мікалай Сянькевіч.10.00. Аляксей Зубкевіч.10.45. Станіслаў Зелянко.
РУУС Першамайскага раёна:
15.50. Марк Лямеза.16.40. Дзмітрый Сіманаў.17.20. Аляксандра Ракаўская.17.40. Уладзімір Альшэўскі.
Суд Ленінскага раёна:10.00. Кацярына Маліноўская11.00. Вольга Паўлавіч (пратакол таксама складзены і на яе мужа Аляксея Паўлавіча).12.00. Алёна Макусь.14.00. Зьміцер Гошка.
Суд Маскоўскага раёна:10.30. Аляксей Баговіч.10.30. Іван Рэбянкоў.
Суд Савецкага раёна:09.15. Павел Стэльмах.16.30. Арцём Зімоўскі.
Суд Фрунзенскага раёна:09.15. Мілана Сопава.12.00. Юлія Чурко.14.00. Вадзім Роўкач.

30 чэрвеня

Суд Кастрычніцкага раёна:09.30. Дзмітрый Буевіч.09.50. Ігар Зыгмантовіч.
Суд Цэнтральнага раёна:09.00. Раман Рос-Анашенков.10.00. Аляксандр Карцаў.10.00. Антоній Бадзей.10.00. Мікіта Хмуровіч.10.10. Уладзімір Арочка.12.20 Андрэй Васілеўскі
Суд Ленінскага раёна:10.00. Андрэй Гацак.12.30. Ягораў А.
РУУС Першамайскага раёна:11.00. Юрый Будан.
Суд Фрунзенскага раёна:11.30. Павел Буднік.
На акцыях «Ланцуг салідарнасці» (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, усяго было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. Больш за 100 судоў над часткай затрыманых ужо прайшлі 22 і 23 чэрвеня.