У Польшчы легальна працуе каля 15 тысяч беларусаў
Пяць гадоў таму ў Дзяржкампаніі сацыяльнага страхавання было зарэгістравана толькі 5,6 тысяч беларусаў.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Яшчэ пяць гадоў таму ў Кампаніі сацыяльнага страхавання было зарэгістравана толькі 5,6 тысяч беларусаў. Сёння іх утрая больш.
«Напэўна беларусам яшчэ вельмі далёка да ўзроўню, які назіраецца сярод украінцаў. У першым выпадку пераезд больш складаны, трэба выканаць больш фармальнасцяў», — адзначаюць чыноўнікі Установы па справах іншаземцаў.
У першым квартале 2017 году колькасць беларусаў, якія легальна працуюць у Польшчы, вырасла да 12 тысяч рабочых і больш за 16 тысяч з членамі сем’яў. Колькі беларусаў працуе нелегальна, цяжка падлічыць.
Больш за ўсё беларусы працуюць кіроўцамі фур, на другім месцы — сезонныя працы і будаўнічы сектар.
Паводле інфармацыі арганізацыі «La Strada», яшчэ 4 гады таму беларусы за працай ехалі пераважна ў Расію (53%). У Польшчы на заробкі збіраўся кожны 12 грамадзянін Беларусі. Сёння гэтыя прапорцыя выраўняліся — па 27%. Польшча з’яўляецца мэтай 22% беларусаў, якія выязджаюць з краіны.
Хоць спецыялісты заўважаюць рост колькасці прыезджых беларусаў, яны ўсё ж адзначаюць, што нічога не сведчыць аб тым, што беларусы напоўняць польскі рынак працы.