У Расіі вырашылі праблему пастаўкі кветак па «беларускай схеме»

Пасля некалькіх журналісцкіх расследаванняў аб рээкспарце кветак з Беларусі ў Расію гэтую схему амаль цалкам прыкрылі — беларускі бок прымусілі скасаваць абнуленне ПДВ, павеламляе thinktanks.by.

_horad___bczb_kvetki___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg

Увоз кветак з Беларусі ў Расію ўпаў амаль на 100 мільёнаў долараў — да 14,9 мільёна, падлічылі ў РБК на аснове звестак Белстата і Расстата.

Летась Беларусь была найбуйнейшым пастаўшчыком кветак у Расію з паказчыкам 124 млн (каля 46% па кошце ад усяго кветкавага імпарту). Нідэрланды, Эквадор, Кенія адставалі ад яе. Пры гэтым у натуральных аб'ёмах на долю Беларусі прыходзілася яшчэ больш — 73,5% усіх замежных паставак кветак у Расію.

У студзені—жніўні 2021 года сітуацыя памянялася. Найбуйнейшымі пастаўшчыкамі сталі Эквадор (126 млн долараў), Нідэрланды (104 млн долараў) і Кенія (30 млн), а Беларусь — толькі пятая ў спісе (15 млн), ды і то толькі за кошт аб'ёмаў, пастаўленых у пачатку года.

756341601803077.jpg

 

756341602027608.jpg

«Беларуская схема», якая працягвала дзейнічаць яшчэ ў пачатку гэтага года, пры якой некалькі аператараў вызваляліся ад ПДВ пры ўвозе кветак, дазваляла сур'ёзна заніжаць кошт прадукцыі. З-за гэтай схемы расійскія кветкаводы неслі шматмільярдныя страты.

Мінфін Расіі 13 кастрычніка заявіў, што праблема дэмпінгу цяпер цалкам вырашаная. Пастаўкі танных кветак удалося спыніць адменай Мінскам нулявога ПДВ.

Аб праблеме беларускага рээкспарту ў пачатку 2021 года напісаў расійскі партал «Проект». У выніку «Проект» прызналі непажаданай арганізацыяй, а чацвярых яго журналістаў — замежнымі агентамі.